374 episodes
Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік
13/08/2026 | 3h 50 mins.Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік
Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. І гэта не набор рэдакцыйных баек. Гэта сапраўдная трагікамедыя.
Музыка: Таццяна КарпіловічВыдавец: Фонд Kamunikat.org- Валянцін Тарас — Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік
«На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле «Прарочыя сны» аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў. Якія часам прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця. Часам, у хвіліны адчаю, даравалі надзею. А часам і ратавалі жыццё. Гісторыі, напісаныя з фірменным тарасаўскім гумарам, чытаюцца на адным дыханні. Спадзяёмся, слухацца будуць з не меншым імпэтам.
Музыка: Таццяна Карпіловіч
Выдавец: Фонд Kamunikat.org - Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш
17/09/2025 | 9h 21 mins.Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш
«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».
Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.
Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:
«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».
Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.
Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.
ISBN 978-83-67937-68-9Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш
17/09/2025 | 9h 46 mins.Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш
«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».
Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.
Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:
«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».
Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.
Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.
ISBN 978-83-67937-68-9
More Arts podcasts
Trending Arts podcasts
About Аўдыёкнігі Kamunikat.org
Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org
Podcast websiteListen to Аўдыёкнігі Kamunikat.org, The Bookshelf with Ryan Tubridy and many other podcasts from around the world with the radio.net app

Get the free radio.net app
- Stations and podcasts to bookmark
- Stream via Wi-Fi or Bluetooth
- Supports Carplay & Android Auto
- Many other app features
Get the free radio.net app
- Stations and podcasts to bookmark
- Stream via Wi-Fi or Bluetooth
- Supports Carplay & Android Auto
- Many other app features


Аўдыёкнігі Kamunikat.org
Scan code,
download the app,
start listening.
download the app,
start listening.




























